У беларускім сегменце TikTok часта з’яўляюцца ролікі ад розных праўладных арганізацый, так і прадстаўнікоў партый. Гэта могуць быць як «гумарыстычныя крэатыўныя ролікі» ад партыі «Белая Русь», так і відэа з мітынгаў Камуністычнай партыі. Часам яны збіраюць шмат праглядаў і рэакцый, асабліва крытычных.
Чытайце таксама: «Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў
Гумарыстычнае відэа ад «Белай Русі»: што сказалі беларусы?
Так, напрыканцы мінулага года ў TikTok-акаўнце «Белай Русі» з’явілася відэа, у якім супрацоўніца партыі паказала, як яна заахвочвае іншых беларусаў да яе далучацца пасля загаду начальства.
На роліку відаць, як дзяўчына з партыі пайшла на вуліцу, узяла выпадковых людзей за плечы і прыцягнула ў кабінет партыі. У апісанні пад ролікам напісана, што «відэа нясе гумарыстычны характар».
@partybelrus Видео несет исключительно юмористический характер! #пролюдей #пропартию #беларусь #искра ♬ оригинальный звук — Партия «Белая Русь»
Аднак не ўсе беларусы ацанілі такі гумар. У каментарах пад ролікам людзі параўналі сітуацыю з «прымусовым загонам у БРСМ», а таксама не зразумелі, які практычны сэнс для далучэння ў «Белую Русь».
- «Толькі па факце гэта так жа, як пагрозамі ў БРСМ дзяцей заганяюць».
- «Факт. Вось гэта самакрытычнасць. За такі TikTok могуць і звольніць. Мужык увогуле натуральна адыграў».
- «Cэнс ад гэтых партый? Усе яны дзьмуць на адзін млын. Усе яны кішэнныя», — задаўся пытаннем адзін з карыстальнікаў. «Там нататнікі даюць», — адказаў яму іншы з іроніяй.
«Вяртанне ў мінулае»: як карыстальнікі адрэгавалі на мітынг камуністаў
Іншай нагодай для абмеркавання стала відэа, якое апублікавалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі 23.02.2026. На роліку відаць, як беларускія камуністы сабраліся ў цэнтры сталіцы на мітынг. Сярод іх — шмат людзей сталога ўзросту, і зусім няшмат моладзі. У руках яны трымалі чырвона-зялёныя сцягі, у тым ліку з сярпом і молатам.
@minskaya_belka♬ оригинальный звук — Minskaya_Belka
На гэты ролік з’явілася бурная рэакцыя ў беларускіх карыстальнікаў. Многія з каментатараў не зразумелі сэнсу самога мітынгу, і не стрымлівалі эмоцый, калі крытыкавалі ўдзельнікаў акцыі.
- «Што трэба зрабіць з людзьмі ў сучаснасці, каб гледзячы ў будучыню, яны хацелі вярнуцца ў мінулае?».
- «Вы выглядаеце гэтак жа недарэчна, як выглядалі б сучасныя італьянцы, размахваючы сцягамі Рымскай Імперыі. І што здарылася з вамі, што вы забыліся як захопнікі з Маскоўскага царства знішчылі нашу незалежную дзяржаву-Вялікае Княства Літоўскае?».
- «Гэта вясновае абвастрэнне?».
- «Калі паабяцалі адпусціць з працы на дзве гадзіны раней».
- «Выклікайце хуткую».
У саміх каментарах аўтары роліка сказалі, што мітынг праводзіцца кожную нядзелю з дазволу Мінгарвыканкама. Аднак яны так і не патлумачылі, якая ў яго мэта і нагода.
Чытайце таксама: «Ябацька» здзівілася кошту на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: