российская эстрада

Суцэльны «рускі свет»: хто выступіць на Дні Гомеля

12.09.2025 17:03

13 верасня Гомель адзначае Дзень гораду. Але галоўныя сцэны зноў аддалі не беларусам, а «пенсійным» расійскім артыстам.
Читайте BGmedia в:

13 верасня Гомель святкуе чарговы Дзень гораду. Але зноў, па «гомельскай традыцыі» галоўнымі выступоўцамі на ключавых пляцоўках будуць не беларускія, а расійскія артысты, прычым «нафталінавыя», хто даўно ўжо выйшаў на «музычную пенсію».

Гамяльчан будуць забаўляць сваёй творчасцю расейскія спевакі Андрэй Дзяржавін, Сяргей Скачкоў і Сяргей Рагожын. 11 верасня ў горадзе ўжо выступіў прыхільнік вайны ва Ўкраіне, расійскі спявак Вячаслаў Малежык. У праграме казачы ансамбль «Батька Атаман», які спявае ў асноўным на тэму вайны.

Летась на Дні Гомеля выступалі Алег Газманаў —  упарты прыхільнік вайны ва Ўкраіне, і іншыя расейскія зоркі кшталту Рамана Жукава.

Чатайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестываля звязана з «расейскім светам»

У 2023 годзе галоўным выступоўцам на Дні Гомеля быў расейскі ансамбль «Самацветы».

Такая сітуацыя склалася не толькі ў Гомелі. У Гродна на Дні гораду ў жніўні выступала расійская спявачка Марыя Крайбяры. У Мінску на Дні гораду ў верасні выступіць выканаўца з Расіі МОТ, у Брэсце ў чэрвені на свяце гораду выступала расійская група «Моя Мишель», у Магілёве — расійскія групы «Винтаж» і «Белый Орел».

Дзе беларускія выканаўцы, нават самыя лаяльныя да ўлады? Чаму лепшыя сцэны святаў не даверылі «лепшым з лепшых»? Напрыклад, двойчы – у 2023 і 2024 нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук перамагала ў конкурсе «Песня году Беларусі». Яе прызначалі «лепшым аўтарам слоў». Але як бачым, галоўнымі выступоўцамі на святочныя сцэны не пусцілі нават выканаўцаў песень нявесткі Лукашэнкі.

Сярод выканаўцаў яе песень – практычна ўсе «прыдворныя» артысты — Алена Ланская, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка і Ганна Благава. Але яны «нервова паляць у баку», пакуль перад беларусамі выступаюць расіяне.

Чытаць таксама: Палітзняволеных беларусаў дэпартавалі з роднай краіны, пакінуўшы без пашпартоў

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: