Фатограф з Мінска Ліна Дрэйк падзялілася сваёй гісторыяй пра прымусовае размеркаванне пасля вучобы. Дзяўчына паступіла на бюджэт, і пасля яго заканчэння мусіла ісці на адпрацоўку.
Чытайце таксама: «Штрафы физикам, а сельсоветы — «это другое»». Чаму дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле?
Першы год Ліна адпрацоўвала педагогам у кітайскім інтэрнаце, а на другі год пераразмеркавалася ў іншую арганізацыю, куды яе ўладкаваў колішні муж. Праз месяц пасля пераразмеркавання дзяўчына зацяжарыла, і праз шэсць месяцаў мусіла сысці ў дэкрэтны адпачынак.
«Я думала, што сышла. Але па факце яны мяне звольнілі. І адпаведна адпрацоўка не была завершана», — распавядае Ліна.
Пра тое, што яе звольнілі, Ліна даведалася паўтары гады таму, калі ёй прыйшоў ліст з універсітэта. У лісце было напісана, што дзяўчына павінна выплаціць суму за дзевяць месяцаў навучання. Па словах Ліны, яна звярталася да юрыстаў, і закон быў на баку ўніверсітэта: у дакументах было пазначана «звольнена па згодзе бакоў». Усё, што можна зрабіць у гэтай сітуацыі — судзіцца з арганізацыяй, але яна ўжо ліквідаваная.
@linadreik♬ оригинальный звук — Лина | фотохудожница из Минска
«Я прасіла аб адтэрміноўцы, каб сабраць усю суму. Бо на выплаты для маці ў памеры $200 не разгуляешся. Але ўніверсітэт мне адмовіў і даў толькі шэсць месяцаў. Таму я пазычыла грошы ў свайго бацькі, разлічылася з універсітэтам, які падаў на мяне ў суд, і яшчэ год аддавала грошы свайму бацьку», — распавядае Ліна.
Што на гэта кажа закон? Згодна з артыкулам 268 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, звальненне цяжарнай жанчыны без яе згоды забаронена. Таксама гэты артыкул прадугледжвае, што жанчыны, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, не могуць быць звольнены без іх згоды, за выключэннем выпадкаў ліквідацыі арганізацыі або іншых аб’ектыўных прычын.
Калі казаць пры выпадак дзяўчыны, то паведамленне аб ліквідацыі мусіла быць не менш чым за два месяцы да самой ліквідацыі, згодна з арт. 43 ПК РБ. Як вынікае з інфармацыі ў відэа, ёй пра гэта не паведамілі загаддзя, і пра ліквідацыю стала вядома толькі потым, пасля ліста ад універсітэта.
Таксама вядома, што цяжарныя жанчыны не мусяць несці адказнасць за выплаты, калі іх не змаглі пераразмеркаваць у іншую арганізацыю пры яе ліквідацыі згодна з арт. 78, пункт 2.6 і 3.1.
Чаму атрымалася «не па законе»? Магчыма, справа ў самой арганізацыі, якая не пажадала браць на сябе адказнасць ні за пераразмеркаванне, ні за своечасовае папярэджанне аб ліквідацыі.
Чытайце таксама: «Платить достойно за адский труд не пробовали?»: беларусы — о том, что в детские сады теперь берут без педобразования
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: