12 лютага ў Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне Моладзевага савета. У ім прыняла ўдзел старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава. Адным з пытанняў парадку дня стала зацвярджэнне зноў абраных членаў савета.
Чытайце таксама: Беларусы не ацанілі прэм’еру фільма прапагандыста Азаронка
15 лютага ў TikTok-акаўнце Моладзевага савета з’явілася відэа з удзелам новых членаў. «Новыя твары ўжо ў страі! Як прайшоў іх першы дзень у верхняй палаце Парламента і што яны адчуваюць — глядзіце ў нашым відэа», — адзначылі ў апісанні да роліка.
@molsovet.by Молодежный совет в действии! 🇧🇾 В Совете Республики состоялось важное заседание Молодежного совета. В нем приняла участие Наталья Кочанова. Один из вопросов повестки — утверждение вновь избранных членов Молодежного совета. Новые лица уже в строю! Как прошел их первый день в верхней палате Парламента и что они чувствуют — смотрите в нашем видео. Эмоции зашкаливают, советуем посмотреть до конца! 🎬 #МолодежныйСовет #молодежьбеларуси #Беларусь #СоветРеспублики #рекомендации ♬ The Champion — Lux-Inspira
У роліку прагучалі выказванні розных удзельнікаў. Яны гаварылі пра натхненне і адказнасць, пра «адчуванне гонару», «хваляванне», «шмат новых ідэй» і гатоўнасць працаваць у камандзе. Некаторыя адзначылі, што для іх гэта магчымасць прадстаўляць свой рэгіён і быць часткай «чагосьці вялікага».
Як адрэгавалі беларускія карыстальнікі
Аднак не ўсе карыстальнікі сацсетак успрынялі гэтыя заявы станоўча. У каментарах пад відэа з’явіліся шмат крытыкі сярод беларусаў. Вось, як яны адрэагавалі на «перавыбранне» маладых людзей у Савеце:
- «Ва ўсе часы, калі хацелі зрабіць кар’еру, уступалі ў партыю. Час ідзе, усе рухаюцца наперад, а ў нас усё стаіць на месцы».
- «Не бачу лідараў».
- «Нейкую лухту гавораць».
- «Не забудзьцеся 10 рублёў здаць».
- «Будучыя распілоўшчыкі бюджэту».
- «Ніхто з іх не мае свайго меркавання».
- «Учым адказнасць — ківаць галавой? Вы нават не будзеце прапаноўваць канкрэтныя ініцыятывы і рэформы».
- «Гэтым маладым людзям спачатку трэба папрацаваць гадоў пяць на прадпрыемствах, каб разумець рэальную карціну ў краіне».

Гэты выпадак прадэманстраваў тое, што выказванні і ўражанні «новых-старых» членаў Моладзевага савета не заўсёды знаходзяць разуменне і падтрымку ў грамадстве.
Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: