Жыхарка вёскі Рэчань Любанскага раёна апублікавала ў TikTok відэа, у якім паказала кароў у край дрэнных умовах утрымання. Жывёлы ледзь перасоўваліся па гною, многія кульгалі. У відэа жанчына задае пытанне: «Куды глядзяць ветэрынарныя лекары?». Журналісты BGmedia адсачылі рэакцыю ўладаў на ролік.
Замест таго, каб разабрацца з праблемай і палепшыць умовы на ферме, улады адрэагавалі праз раённае выданне. «Голас Любаншчыны» абвінаваціў аўтарку ў паклёпе і выклаў у TikTok ролік, дзе паказаныя «сытыя» і «задаволеныя» каровы ў саломе. Каму верыць? Адрэагаваць на ролік раёнкі нельга, бо яны адключылі каментары. Верце нам проста на слова, як гаворыцца.
@lluban.bygolas
♬ оригинальный звук — Голас Любаншчыны
На гэта жанчына адказала, што сітуацыя мела месца нядаўна: паводле яе слоў, відэа знята паўтара месяца таму. Яна звярнулася да ўладаў з просьбай дапамагчы калгасу, дзе трымаюць жывёлу.
Сітуацыя выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Пад відэа сабралася больш за дзве тысячы водгукаў, і многія карыстальнікі пішуць, што гэта далёка не адзінкавы выпадак. Паводле сведчанняў людзей, якія працуюць або працавалі на фермах, падобныя ўмовы дагэтуль застаюцца нормай у розных раёнах краіны.
@user1433233996029
«Жах, як можна жывёлу так мучыць? Якое пасля гэтага будзе малако? Працавала даяркай у саўгасе, такога не бачыла. Як іх шкада», — піша адна з карыстальніц.
«Гэта яшчэ не самае страшнае. Хто працаваў на фермах, бачыў і горш», — адзначае іншы чалавек.
Каментатары таксама звяртаюць увагу на неабходнасць кантролю і адказнасці: «Вот каб панёс хто адказнасць хаця б за адну карову, то і загадчыкі, і ветэрынары ўжо задумаліся б».
Чытаць таксама: Каровы ў гноі, а справаздачы ў парадку: як «вылiзваюць» беларускія фермы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: