На афіцыйным Telegram-канале інфармацыйнага агенцтва «Могилевские ведомости», вядомага сваёй праўладнай пазіцыяй, з’явіўся пост, у якім усё пераблыталі. Публікацыя можа здзівіць недакладнасцю.
Чытайце таксама: Мураванка, Кухцічы, Жэмыслаўль: як беларускія палацы ператварыліся ў руіны
Студэнты архітэктурна-будаўнічага каледжа ў Магілёве стварылі ўнікальныя шахматы, дзе кожная фігура ўвасабляе адну са знакавых славутасцяў Беларусі. Аўтары праекта — навучэнцы 4 курса. Мэтай праекта было не толькі стварыць гульнявы набор, але і прасоўваць веды аб архітэктурнай спадчыне Беларусі.

Каня зрабілі ў выглядзе Магілёўскай ратушы, ладдзю — Віцебскай ратушы, слана — Гомельскай капліцы-пахавальні, ферзя — касцёла Святой Троіцы ў Гродна, караля — вакзальнай брамы Мінска. А пешку стварылі ў выглядзе Каменецкай вежы. Яе ў «Магілёўскіх ведамасцях» чамусьці абазначылі як Брэсцкую крэпасць. Напэўна таму што забыліся, як выглядае сапраўдная крэпасць.
Магілёўскае медыя паказала, што геаграфія — справа даволі вольная: Камянецкая вежа лёгка стала Брэсцкай крэпасцю. Можа для таго, каб крыху «спрасціць» беларускую мапу для сваіх чытачоў.

Прайшло некалькі дзён, але тэкст так і не выправілі. Яго паспелі перадрукаваць іншыя рэгіянальныя медыя, якія не заўважылі гэтай памылкі. Гэта ў чарговы раз прадэманстравала, што гульня, прыдуманая студэнтамі каледжа, застаецца актуальнай — не толькі для юных шахматыстаў, але і для праўладных медыя.
І яшчэ адна выснова: падобна на тое, што гэтыя так званыя медыя мала хто чытае, таму і не заўважылі відавочны ляп.
Чытайце таксама: У Брэсцкай крэпасці ідзе рэканструкцыя манумента «Мужнасць» — колькі гэта каштуе?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: