Общественный транспорт в Пинске

У грамадскім транспарце Чэрыкава і Дрыбіна няма беларускай мовы. Улады не бачаць у гэтым праблемы

29.07.2026 14:13 Беларускі грамадскі транспарт. Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Чэрыкаве і Дрыбіне ўвесь грамадскі транспарт працуе толькі па-расейску. Улады спаслаліся на закон і заявілі, што нічога мяняць не будуць.
Читайте BGmedia в:

У Чэрыкаўскім і Дрыбінскім раёнах беларуская мова фактычна адсутнічае ў грамадскім транспарце і яго інфраструктуры. Назвы прыпынкаў, расклад руху, інфармацыйныя шыльды і паведамленні для пасажыраў выкананыя выключна на рускай мове.

Чытайце таксама: «Вярніце мне маю родную мову»: У Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах

На гэта звярнуў увагу грамадскі актывіст Ігар Случак, вядомы як «моўны інспектар», які атрымаў афіцыйныя адказы ад мясцовых уладаў.

Абодва райвыканкамы прызналі, што беларуская мова ў грамадскім транспарце не выкарыстоўваецца, аднак заявілі, што не лічаць гэта парушэннем заканадаўства.

У Чэрыкаве спаслаліся на закон

Старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Аляксей Жэрнасекаў паведаміў, што ўсе шыльды з назвамі прыпынкаў, расклад руху грамадскага транспарту, тэкставая інфармацыя для пасажыраў і інфармаванне ў салонах ажыццяўляюцца на рускай мове.

официальный ответ
Адказ ад старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама. Фота: «Права на мову» ў Telegram

Паводле чыноўніка, гэта адпавядае Закону «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», які дазваляе выкарыстоўваць як беларускую, так і рускую мову.

Такім чынам, у райвыканкаме лічаць, што падстаў для змянення існуючай практыкі няма.

У Дрыбіне згадалі «моўную практыку»

Падобны адказ даў і старшыня Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрый Чыгір.

Ён таксама адзначыў, што выкарыстанне рускай мовы не супярэчыць заканадаўству. Акрамя таго, чыноўнік спаслаўся на «моўную практыку ў рэгіёне».

официальный ответ
Адказ ад старшыні Дрыбінскага райвыканкама. Фота: «Права на мову» ў Telegram

У выніку ў Дрыбінскім раёне ўсе назвы прыпынкаў, расклады руху і інфармацыя для пасажыраў таксама аформлены выключна па-руску.

Вусных абвестак няма ўвогуле

Асобна Ігар Случак пацікавіўся, ці аб’яўляюцца ў грамадскім транспарце назвы прыпынкаў і іншая неабходная інфармацыя. У адказ Дрыбінскі райвыканкам паведаміў, што такая форма інфармавання наогул не выкарыстоўваецца.

Як адзначыў Дзмітрый Чыгір, гэта звязана з «асаблівасцямі арганізацыі перавозак» і тым, што вусныя аб’явы не прадугледжаныя тэхналагічнымі працэсамі перавозчыка.

Як вынікае з інфармацыі чыноўніка, пасажыры не чуюць назваў прыпынкаў ні на беларускай, ні на рускай мове.

З адказаў абодвух райвыканкамаў вынікае, што мясцовыя ўлады не плануюць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы ў грамадскім транспарце. Замест гэтага яны спасылаюцца на нормы заканадаўства, якія дазваляюць выбіраць адну з дзвюх дзяржаўных моў, а таксама на мясцовую практыку арганізацыі пасажырскіх перавозак.

Чытайце таксама: Беларуская мова ў дзіцячых садках Брэста: колькі дзяцей выхоўваюцца па-беларуску?

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: