У Гарадку будучых выпускнікоў школ заахвочваюць паступаць у Вайсковую акадэмію Беларусі. Падчас сустрэчы з навучэнцамі прадстаўнік установы Рустам Жумараў расказаў пра стыпендыі, дзяржаўнае забеспячэнне і сацыяльныя гарантыі для курсантаў.
Чытайце таксама: «В Минске не такие цены». Беларуска возмутилась стоимостью аренды квартир в Полоцке и Новополоцке
Адзін з галоўных аргументаў — памер стыпендыі. Паводле слоў Жумарава, у Вайсковай акадэміі яна складае ад 740 да 1400 рублёў. Для параўнання, «Віцебская вясна» пісала, што стыпендыі ў Акадэміі МУС могуць дасягаць каля 800 рублёў, тады як у БДУ звычайныя акадэмічныя стыпендыі складаюць ад 261 да 418 рублёў у залежнасці ад сярэдняга бала.
На сустрэчы таксама згадвалі поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас вучобы, гарантаванае працаўладкаванне пасля яе заканчэння, магчымасць атрымаць жыллё на льготных умовах і выйсці на пенсію ў 48 гадоў. Акрамя таго, выпускнікам абяцаюць магчымасць бясплатна атрымаць другую вышэйшую адукацыю.

Вайсковая акадэмія рыхтуе кадры не толькі для Узброеных сіл. Яе выпускнікі могуць працаваць у структурах МУС, МНС і КДБ. Як вынікае з інфармацыі раённай газеты, рэкрутынг сярод школьнікаў ахоплівае адразу некалькі дзяржаўных сілавых ведамстваў.
Чытайце таксама: «Навошта лысаму расчоска?»: прызыўнік паказаў спіс неабходных рэчаў для тэрміновай службы ў войску
Бясплатная адукацыя ў абмен на працу ў сістэме МУС
Падобныя прапановы з’яўляюцца і ў іншых установах. Раней у праўладных сацыяльных сетках апублікавалі рэкламную ўлётку Горацкай папраўчай калоніі № 9, якая прапаноўвала абітурыентам бясплатную вышэйшую адукацыю ў чатырох дзяржаўных універсітэтах. Пасля заканчэння вучобы выпускнікам абяцалі працу ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў.
У спісе былі Акадэмія МУС, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Акрамя бясплатнай адукацыі, у аб’яве згадвалі медыцынскае абслугоўванне, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас вучобы, гарантаванае працаўладкаванне і магчымасць службовага росту.
Аднак у рэкламных матэрыялах не ўдакладнялася, на якіх умовах абітурыенты могуць паступіць, ці трэба падпісваць кантракт да пачатку вучобы і колькі гадоў пасля атрымання дыплома давядзецца адпрацаваць у сістэме МУС. Таксама не паведамлялася, якія наступствы прадугледжаныя для тых, хто адмовіцца ад працы пасля заканчэння ўніверсітэта.
Пры гэтым названыя ўлёткай установы рыхтуюць спецыялістаў для розных сфер: ад праваахоўнай дзейнасці і медыцыны да інфармацыйных тэхналогій і іншых прафесій. Таму перад паступленнем абітурыентам давядзецца высветліць не толькі ўмовы навучання, але і тое, якія абавязацельствы бярэ на сябе выпускнік.
Чытайце таксама: Горацкая калонія запрашае вучыцца ў чатырох дзяржаўных ВНУ. Што абяцаюць абітурыентам?
Універсітэты скарачаюць набор на платнае навучанне
На фоне такіх прапаноў змяняюцца і ўмовы паступлення ў беларускія ВНУ. У 2026 годзе ўніверсітэты планавалі прыняць каля 49,1 тысячы абітурыентаў. З іх 33,1 тысячы месцаў прадугледжваліся на бюджэтнай форме, а 16 тысяч — на платнай.

Годам раней план набору на платнае навучанне складаў каля 16,5 тысячы месцаў. Такім чынам, колькасць такіх месцаў скарацілася прыкладна на 500.
Асабліва істотныя змены закранулі медыцынскую адукацыю. У 2026 годзе медыцынскія ўніверсітэты перасталі набіраць студэнтаў на большасць платных спецыяльнасцяў дзённай формы. Выключэнні захаваліся для асобных напрамкаў, у тым ліку завочнай фармацэўтычнай адукацыі.
Улады тлумачылі змены неабходнасцю забяспечыць кадрамі рэгіёны. Выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў чакае абавязковае размеркаванне.
Агулам у прыёмнай кампаніі 2026 года дзяржава павялічыла колькасць бюджэтных месцаў у параўнанні з папярэднім годам і абмежавала платны набор на асобныя спецыяльнасці. Адначасова будучым студэнтам прапануюць бясплатную адукацыю і сацыяльныя гарантыі ў абмен на працу ў дзяржаўных установах і сілавых структурах.
Чытайце таксама: У беларускіх медуніверсітэтах жанчынам па-ранейшаму адводзяць менш месцаў на хірургічных спецыяльнасцях
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: