У Брэсцкім раёне адбылася анлайн-сустрэча школьнікаў з непаўнагадовым, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых Брэсцкага РАУС разам са Спецыяльным педагагічным цэнтрам. Аб гэтым паведаміў Telegram-канал «Крепость».
Падлетак, асуджаны па арт. 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў), падчас анлайн-сустрэчы падзяліўся сваім досведам і распавёў, як апынуўся ў калоніі.
Ён адкрыта адказваў на пытанні школьнікаў, якія цікавіліся як абставінамі справы, так і паўсядзённым жыццём за кратамі. Да размовы далучыліся вучні чатырох навучальных устаноў Брэсцкага раёна. Асуджаны падлетак звярнуўся да ўдзельнікаў стрыму з заклікам быць больш уважлівымі і не паўтараць ягоных памылак.
Набліжаны да сілавікоў канал падаў сустрэчу як магчымасць для школьнікаў абмеркаваць пытанні асабістага выбару, адказнасці і наступстваў учынкаў, звязаных з жаданнем лёгкіх грошай. Таксама пасля размовы з асуджаным вучні падзяліліся ўражаннямі і абмеркавалі пачутае з прадстаўнікамі інспекцыі па справах непаўнагадовых і сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Чытайце таксама: Сілавікі пішуць з нумароў затрыманых: новыя метады міліцыі
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: