В гаспадарцы Клімавіцкага раёна ўтойвалі падзеж жывёлы. Загадчыца малочнатаварнай фермы і яе намеснік у змове з галоўным ветэрынарным урачом з ліпеня 2022 года па жнівень 2024 года ўтойвалі падзеж 64 галоў кароў. Па факце падзяжу жывёл неабходныя дакументы не складаліся, статак адпраўляўся на магільнік. Пры гэтым службовыя асобы афармлялі фіктыўныя дакументы.
Такім чынам яны ўносілі заведама ілжывыя звесткі ў справаздачы. Тым самым абвінавачаныя хацелі стварыць бачнасць эфектыўнай працы, пазбегнуць прыцягнення да адказнасці за дапушчаныя факты падзяжу кароў.
Кіраўніцы малочнатаварнай фермы прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых прац тэрмінам на адзін год. Намесніку — пазбаўленне права займаць пасады і весці дзейнасць, звязаную з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых функцый, тэрмінам на адзін год.
У дачыненні да галоўнага ветэрынарнага ўрача крымінальны пераслед спынены ў сувязі з яго смерцю.
Паказнікі падзяжу буйнога рагатага ската выраслі практычна на 20%
У 2025 годзе ўлады Беларусі, у тым ліку Лукашэнка і Камітэт дзяржаўнага кантролю, загаварылі пра «гістарычны максімум» у падзяжы кароў. Паказнікі падзяжу буйнога рагатага ската выраслі практычна на 20%: калі ў 2023 годзе загінулі 124 тысячы кароў, то ў 2024 — ужо больш за 147 тысяч. Найгоршыя паказнікі зафіксаваныя акурат у Магілёўскай вобласці. Там рост падзяжу на 35%.
За смерці жывёл і фіктыўныя паперкі, якія прыкрывалі здохлых кароў, былі пакараныя за 2024 год 1 400 чалавек.
Чытайце таксама: На Гомельщине «Человек года» кормила подчиненных силосом и избивала их
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: