Беременная женщина

Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады

26.10.2025 07:53 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

У Слуцку больш няма дзе нараджаць дзяцей. Раней казалі пра рамонт, цяпер вывезлі мэблю і зачынілі дзверы радзильні.
Читайте BGmedia в:

У Слуцку закрылі адзіны ў горадзе радзільны дом. Гэта непакоіць мясцовых жыхароў. Раней паведамлялі, што радзільня на вуліцы Монахава будзе працаваць з часовымі перапынкамі на рамонт. Аднак цяпер, як стала вядома BGmedia, яна зачынена цалкам.

Чытайце таксама: Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы

Цяжарных пачалі перавозіць у іншыя гарады — ад Салігорска да Нясвіжа, што ўскладняе працу хуткай дапамогі і можа пагражаць бяспецы пры неадкладных сітуацыях.

Што раней казалі пра закрыццё раддома

Як стала вядома BGmedia, у раддоме было некалькі праблемаў: будынак патрабаваў капітальнага рамонту, колькасць родаў зменшылася, а кадраў недастаткова. «З пачатку года ў аддзяленні працавалі шмат камісій, у тым ліку з Мінска. Персанал чакаў магчымых змен і пераносу аддзялення на асноўную базу ЦРБ (Цэнтральнай раённай бальницы рэд. BGmedia). Але поўнае закрыццё стала шокам для ўсіх», — паведаміла одна з нашых крыніц.
Яшчэ адзін наш суразмоўца адзначыў, што пра закрыццё радзільні яго жонцы паведамілі ў жаночай кансультацыі падчас вядзення цяжарнасці.

радзільны дом у Слуцку
Былы будынак раддому ў Слуцку. Фота: SlutskGorod

Як раней казаў галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ Аляксандр Сокал, афіцыйна поўнага закрыцця аддзялення не плануецца, але колькасць ложкаў скарацяць з 40 да 25. «Акрамя таго, паколькі служба складаная і ўзнікаюць нестандартныя сітуацыі, разглядаецца магчымасць пераносу акушэрскага аддзялення і аддзялення нованароджаных на асноўную базу ЦРБ», — дадаў ён.

Слух пра закрыццё аддзялення, па словах Сокала, можа быць звязаны з тым, што летам у сувязі з сезонам адпачынкаў і прафілактычнымі работамі аддзяленне сапраўды закрывалася на час рамонту. «У мінулыя гады летам радзільня зачынялася на мойку і дэзынфекцыю на месяц ці крыху больш. Роўна такія ж работы праводзілі ў Салігoрскім роддоме — тады цяжарных некаторы час вазілі ў Слуцк», — растлумачыў урач.

Што стала вядома цяпер

Аднак цяпер сітуацыя іншая: пасля вывазу мэблі і дэмантажу жалюзі стала відавочна, што аддзяленне не працуе. Пра закрыццё радзільні нідзе афіцыйна не паведамлялася. У мясцовых толькі былі здагадкі на гэты конт, і яны іх агучвалі ў мясцовых каналах.

У рэшце рэшт потым афіцыйна заявілі, што ў будынку радзільні праводзяцца рамонтныя работы. Але радзільню аднаўляць не плануюць.

Першы паверх часткова будзе заняты аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі і забеспячэння дзённага знаходжання пажылых людзей з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, пераезд запланаваны на студзень 2026 года. З лістапада 2025 года частка першага паверха і другі паверх будуць выкарыстоўвацца Слуцкай станцыяй пералівання крыві. А трэці паверх аддадуць Слуцкаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу імя С. І. Шклярэўскага.

Як сказаў галоўны ўрач, усе змены абумоўленыя неабходнасцю рамонту будынка і аптымізацыі працы аддзялення, а таксама недахопам кадраў. Ён паабяцаў, што ўсе супрацоўнікі будуць працаўладкаваныя.

Такім чынам, адзіная радзільня горада пакуль не прымае жанчын: цяжарных перавозяць у іншыя гарады, а афіцыйныя прычыны — стан будынка, недахоп кадраў і рамонтныя работы. У Слуцку пражывае амаль 60 тыс. чалавек.

Сёння праблема закрыцця бальніц і радзільных дамоў закранае шматлікія рэгіёны. У Любані сёлета спыніла працу акушэрскае аддзяленне, і цяпер нарадзіць там таксама няма дзе. А пасля закрыцця радзільні ў Слуцку туды немагчыма патрапіць нават тым, хто раней прыязджаў сюды з Капыля, Любані ці навакольных вёсак. У выніку цяжарным даводзіцца ехаць у іншыя гарады — за многія дзясяткі кіламетраў ад дому.

Чытайце таксама: Рожениц везут из Хойников — в Речицу, из Вилейки — в Молодечно. По всей Беларуси закрываются роддомы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: