Алена Хартановіч

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала жывёлаў, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

12.12.2025 13:09 Алена Хартановіч, фота з асабістай старонкі ў сацсетках. Источник фото

52-гадовую блогерку Алену Хартановіч, вядомую сваёй дапамогай бяздомным жывёлам, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
Читайте BGmedia в:

Алена Хартановіч працавала прадавачкай мясцовай крамы. Жанчына жыве з мужам, выхавала двух дарослых дзяцей і ніколі не была заўважаная ў публічнай актыўнасці, акрамя адной — дапамогі бяздомным жывёлам.

Чытайце таксама: Среди задержанных за политику и помилованных украинцев есть брестчанка, которой силовики мешали лечить онкологию

У TikTok Алена набыла сапраўдную папулярнасць. Амаль 24 тысячы падпісчыкаў, больш за 10 мільёнаў праглядаў і сотні відэа пра тое, як яна ратуе катоў і сабак: лечыць, выхаджвае, шукае ім гаспадароў. Яе ролікі збіралі амаль мільён лайкаў — людзі дзяліліся гісторыямі і падтрымлівалі яе працу. Пра гэта піша «Наша Ніва».

Калі дакладна Алену затрымалі — невядома. Але нядаўна Брэсцкі абласны суд прызнаў яе вінаватай адразу па дзвюх частках артыкула 361-4. Паводле наяўнай інфармацыі, ёй прысудзілі «хатнюю хімію» і ўнесьлі ў спіс «экстрэмістаў» МУС.

Сітуацыя адбываецца на фоне чарговай хвалі паказальных працэсаў у Брэсцкай вобласці. Так, Камянецкі райсуд правёў два выязныя пасяджэнні, на якіх прызнаў чарговыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкімі». Якія менавіта — не паведамляецца. Мясцовыя ўлады абмяжаваліся агульнымі фармулёўкамі: гаворка нібыта пра сайты, тэлеграм-канал, а таксама старонкі «УКантакце», Instagram, Facebook і TikTok.

У рашэннях звычайны набор абвінавачванняў: «незарэгістраваная БЧБ-сімволіка», «дэманстрацыя дзейнасці пратэстоўцаў 2020 года», «спасылкі на раней прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыялы» — ад TUT.BY да «Медыязоны Беларусь». Падзеі ў рэгіёне выглядаюць як пашырэнне практыкі, калі за «экстрэмізм» можа трапіць хто заўгодна — нават чалавек, чыя адзіная «віна» ў вачах падпісчыкаў — міласэрнасць да жывёлаў.

На фоне такой тэндэнцыі гісторыя Алены Хартановіч выглядае асабліва абсурднай: чалавек, які штодня літасціва ратаваў пакінутых катоў і сабак, апынуўся пад крымінальным пераследам і ў спісе «небяспечных».

Чытайце таксама: «3 человека давно не были в РБ — допросы». Как проходят «беседы» на границе Беларуси с Евросоюзом в декабре

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: