Беларусы ў чарговы раз скардзяцца на праблемы з вадой у шматкватэрных дамах пасля рамонтных прац. Гэтым разам у Мінску. Як вынікае з відэаролікаў у сацсетках, праблема ўжо ахапіла некалькі раёнаў: Партызанскі і Заводскі.
Чытайце таксама: «Нічыйны люк» ці нагода для фармальнай адпіскі? У Слуцку камунальшчыкі прапанавалі жыхару самастойна залатаць дарогу
Раней BGmedia пісала пра тое, што падобная праблема назіралася ў Брэсце. Берасцеец паказаў у відэа, што вада ў ваннай у родным горадзе адрозніваецца чысцінёй ад вады ў Батумі. Праблемы з якасцю вады ў Брэсце ўзніклі не сёння: у траўні гэтага года жыхары скардзіліся на іржу, пясок і чарвякоў у трубах. У Брэсцкім водаканале гэта патлумачылі няправільнай эксплуатацыяй фільтраў.
@365bel Грязная жидкость и идеально чистая ваннв: беларус показал, как выглядит вода из-под крана в Бресте и Батуми. Житель Бреста выложил в Threads фото воды из своей ванны и показал, чем она отличается от воды в Батуми. Результат оказался шокирующим. Вопреки ходящему мифу о неразвитости грузинских городов, на снимках — мутно-коричневая вода в брестской ванне и абсолютно чистая — в грузинском Батуми. #брест #водабеларусь #батуми #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel
Цяпер, як апынулася, праблема з вадой — агульная для ўсёй краіны. Мінчане, што жывуць у розных раёнах, так сама скардзяцца на яе якасць.
Жыхар Заводскага раёна Мінска распавёў, што ў яго кватэру на вуліцы Несцерава вада настолькі забруджаная, што выглядае хутчэй як «нафта», чым як пітная вада: агульнае з ёй — толькі вадкі стан.
Яшчэ адна беларуска, што жыве ў Партызанскім раёне Мінска, звярнулася да Наталлі Качанавай з канкрэтнай скаргай: людзям даводзіцца доўга зліваць брудную ваду, пакуль не пойдзе чыстая, тым самым пераплочваць за нагрэў іржавай вады.
У каментарах беларусы іранізуюць над сітуацыяй:
- «Гэта артэзіянская вада са свідравін, якія ўрачыста адкрылі»
- «Цяпер нафта будзе па $40 за ванну»
- «Адкрыў кран — хочаш каву гарачую, хочаш халодную»
- «Жыццё наладжваецца, Хенэсі прама з-пад крана льецца».
@365bel Из-под крана идет «нефть»: беларусы жалуются на постоянные перебои с водой. Как отмечает житель Заводского района Минска, в его квартиру на улице Нестерова пустили «нефть»: как видно на кадрах, общего с водой здесь только агрегатное состояние. Еще одна беларуска обратилась к Наталье Кочановой: люди вынуждены минутами сливать грязную воду, чтобы «добраться» до прозрачной, тем самым оплачивая подогрев ржавой воды. «Это артезианская вода из скважин, которые торжественно открыли», «Теперь нефть упадет в цене по $40 за ванну», «Открыл кран, а там кофе хочешь горячий, хочешь холодный», «Жизнь стала налаживаться, Хеннеси прямо из-под крана льется», — иронизируют беларусы. #беларусь #новостибеларуси #минск #минсксейчас #минсксити ♬ original sound — 365bel
Па афіцыйных звестках, да канца 2025 года ў Беларусі плануюць увесці ў дзеянне 800 станцый па абезжалезванню вады. Гэта, канешне, перспектыўна, але не тлумачыць, чаму менавіта цяпер з кранаў ідзе вада дзіўнага колеру. Магчыма, адказ на гэта рытарычны.
Чытайце таксама: «Гэта не тратуар, а траўр!»: як у Глыбоцкім раёне праходзіць Год добраўпарадкавання
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: