махляр, інтэрнэт-махляр, інтэрнэт, скам, махляры, схемы, фішынг

Крыпта-махляры падманулі пінчанку. Справай займаецца міліцыя

22.09.2025 13:01 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Жанчына з Пінска стала ахвярай інтэрнэт-махляроў: ёй паабяцалі дадатковы заробак, але пасля гэтага таямніча зніклі.
Читайте BGmedia в:

У Пінскі РАУС звярнулася жанчына, якая паведаміла аб тым, што стала ахвярай махляроў. Аб гэтым паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Папярэдне пінчанка пабачыла абвестку ў інтэрнэце, дзе прапаноўвалі дадатковы заработак на крыптавалютнай біржы. Жанчына зацікавілася і перайшла па спасылцы на сайт. Там яна зарэгістравалася і звязалася з «мэнэджарам». Ён дапамог адкрыць акаўнт і даслаў нумары банкаўскіх рахункаў, куды трэба было пераводзіць грошы. Пасля гэтага жанчына атрымала доступ да асабістага акаўнта.

Для таго, каб атрымаць свае грошы, жанчыне загадалі заплаціць за вывад сродкаў. Жанчына даверылася махлярскай схеме і перавяла больш за 21 000 руб. Пасля гэтага «мэнэджар» бясследна знік. Жанчына зразумела, што яе падманулі, і звярнулася ў праваахоўныя органы.

На дадзены момант праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб усталяваць асобаў, датычных да гэтага злачынства.

Чытайце таксама: Престиж с изнанкой: брестские барбершопы попались на миллионных махинациях

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: