Кіраўнікі шэрагу буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі атрымалі вымовы і заўвагі за нездавальняючыя вынікі працы. Сярод іх — «Магілёўліфтмаш», на прадукцыю якога часта скардзіліся беларусы.
Чытайце таксама: У айчынных ліфтаў у «Мінск-Свеце» праблемы, бо не хапае дэталяў з-за мяжы?
Як вынікае з дакументаў, апублікаваных BELPOL, Міністэрства прамысловасці выказала абурэнне тым, што так званыя «моцныя гаспадарнікі» не выканалі асноўныя паказчыкі, даведзеныя ім у пачатку года.
Сярод тых, каму «прыляцела», апынулася і кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш». Нягледзячы на актыўныя піяр-кампаніі і гучныя заявы дырэктара прадпрыемства Руслана Страхара, завод так і не змог пераканаць спажыўцоў у якасці сваёй прадукцыі і выканаць пастаўленыя эканамічныя задачы.
Праблемы з ліфтамі ад «Магілёўліфтмаш»
Для беларускіх спажыўцоў праблемы з ліфтамі ад айчыннага вытворцы даўно не навіна. Так, жыхарка Магілёва распавяла ў адным з мясцовых тэлеграм-каналаў, што ў ліфце яе пад’езда ляжалі дзве цагліны. Як патлумачылі суседзі, яны выкарыстоўваюцца для таго, каб ліфт «бачыў» дзяцей: з-за малой вагі датчыкі не спрацоўваюць, і кабіна проста не пачынае рух.
@365bel Зачем жители дома кладут кирпичи в лифтах? В одном из местных каналов жительница Могилева поделилась ситуацией. Когда она зашла в подъезд и двери лифта открылись, на полу лежали два кирпича, что её сильно смутило. Как пояснили сами местные жители, кирпичи выполняют важную функцию — помогают детям пользоваться лифтом. На лифтах отечественного производства «Могилевлифтмаш» отсутствует датчик, который реагирует на небольшой вес детей, из-за чего не может поехать без дополнительной нагрузки. #беларусь #могилев #могилевскаяобласть #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel
У Магілёве ў большасці жылых дамоў усталяваныя ліфты менавіта ад «Магілёўліфтмаша» — альтэрнатыўных вытворцаў там фактычна няма. Аднак скаргі на якасць абсталявання паступаюць не толькі з рэгіёнаў. Жыхары сталічнага жылога комплексу «Мінск-Свет» неаднаразова заяўлялі пра пастаянныя паломкі, няспраўнасці і небяспечную працу ліфтаў гэтага ж вытворцы.
На сайце абслугоўваючай арганізацыі назапашыліся дзясяткі скаргаў: людзі пішуць, што дзверы ліфтаў траўміруюць пасажыраў, дыспетчары не выходзяць на сувязь, кабіны спыняюцца падчас руху, а дзверы можна адчыніць уручную. У асобных выпадках жыхары паведамлялі, што гадзінамі заставаліся заблакаванымі ў ліфце без сувязі з аварыйнымі службамі.

Пры гэтым сам завод «Магілёўліфтмаш» перакладае адказнасць за паломкі на абслугоўваючую кампанію «Хэпі Планет», якая працуе ў «Мінск-Свеце». У адказ там спасылаюцца на парушэнні з боку жыхароў і дэфіцыт імпартных камплектуючых, без якіх, паводле іх слоў, немагчыма забяспечыць нармальную працу ліфтаў.
Чырвоныя стужкі не дапамаглі
На фоне гэтых праблем Руслан Страхар працягваў удзельнічаць у ўрачыстых адкрыццях новых вытворчасцяў, разразаць чырвоныя стужкі і заяўляць пра тэхналагічныя поспехі, заўважае Магілёў.media. Аднак на практыцы ліфты выходзілі з ладу, білі людзей дзвярамі, а ў кабіны даводзілася класці цэглу, каб сістэма рэагавала на дзяцей.

У выніку намаганні кіраўніка былі «ацэнены» вымоваю — у першую чаргу за правал экспартных паказчыкаў. Пры гэтым яшчэ год таму Страхар займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама і курыраваў эканоміку рэгіёна. Аднак і там, як адзначаюць крыніцы, значных поспехаў дасягнуць не ўдалося. Яго папярэднік на пасадзе дырэктара «Магілёўліфтмаша», між тым, паспеў пайсці на павышэнне і ўзначаліць Магілёўскі гарвыканкам.
З вымоваю сутыкнулася і кіраўніцтва ААТ «Бабруйскаграмаш» — прадпрыемства скончыла справаздачны перыяд з чыстымі стратамі.
Пры гэтым у спісе пакараных нечакана не апынулася ААТ «Магілёўхімвалакно», якое традыцыйна лічыцца адным з найбольш стратных прадпрыемстваў краіны. Найхутчэй за ўсё, адсутнасць санкцый тлумачыцца не паляпшэннем фінансавых паказчыкаў, а тым, што на заводзе нядаўна змяніўся дырэктар.
Чытайце таксама: «Навалили кирпичей»: у магілёўскіх ліфтах мясцовыя кладуць цэглу. Але на тое ёсць прычына
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: