У трэцяй паліклініцы Магілёва адкрыты спецыялізаваны кабінет нейракарэкцыі, дзе дзецям дапамагаюць аднаўляць і развіваць кагнітыўныя функцыі: памяць, увагу, мысленне, а таксама карэктуюць парушэнні маўлення і каардынацыі.
Чытайце таксама: Прарыў з кавааўтаматам: у Быхаве абвясцілі новую эру медыцыны
Як распавялі медыкі ў рэпартажы MogilevNews, у кабінеце працуюць спецыяльна навучаныя спецыялісты, у тым ліку медсястра, якая пры неабходнасці робіць самым маленькім магілёўцам масаж для паляпшэння мышачнага тонусу і агульнага развіцця. Акрамя таго, дзяцей вучаць правільна вымаўляць гукі, будаваць сказы і праводзяць заняткі, якія спрыяюць развіццю лагічнага мыслення і канцэнтрацыі ўвагі.

Па словах лекараў, кабінет ужо карыстаецца попытам у мясцовых жыхароў: бацькі адзначаюць станоўчыя вынікі ад карэкцыйных заняткаў, таму стварэнне кабінета было ініцыявана і спансіравана непасрэдна сем’ямі дзяцей.
На што вылучылі грошы з абласнога бюджэту
У той жа час, згодна з абласным бюджэтам на 2026 год, які складае 4 256,1 млн рублёў, сродкаў на фінансаванне працы гэтага кабінета не прадугледзілі. Прыярытэты ў развіцці медыцыны вобласці былі іншыя: грошы накіравалі на рэканструкцыю будынка Чавускай ЦРБ, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ў г. Шклове, паліклінікі па вул. Крупскай у Магілёве.
Супрацоўнікі 3-й паліклінікі адзначылі, што нягледзячы на адсутнасць дзяржаўнага фінансавання, кабінет працягне сваю работу дзякуючы падтрымцы бацькоў і месцовых ініцыятыў.
Чытайце таксама: «Давайце скінемся на рамонт ліфта»: у новай паліклініцы Крычава пажылыя ледзь перасоўваюцца па лесвіцы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: